Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

01.09.2021


   Акцыя працягнецца з 1 па 10 верасня. Гэтымі днямі намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

    У рамках Адзінага дня бяспекі 1 верасня будзе праведзена праверка абвесткі насельніцтва шляхам размяшчэння ў эфіры FM-радыёстанцый маўленчых паведамленняў, перахопу ТБ-вяшчання з выкарыстаннем бягучага радка, а таксама рассылання SMS-паведамленняў.
   

      На працягу ўсёй акцыі будуць праводзіцца навучальныя прафілактычныя мерапрыемствы па прадухіленні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанні правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый.


      Галоўнымі арганізатарамі акцыі выступаюць органы дзяржаўнага кіравання і суб'екты прафілактыкі правапарушэнняў. Таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

У перыяд правядзення акцыі ў ААТ "Белэлектрамантажналадка" запланавана:

– правядзенне практычных мерапрыемстваў па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі з адпрацоўкай дзеянняў у выпадку выяўлення пажару (з задзейнічаннем сістэм пажарнай сігналізацыі, абвесткі людзей аб пажары і кіравання эвакуацыяй);

– правядзенне выступленняў у працоўных калектывах, накіраваных на забеспячэнне жыццядзейнасці;

- трансліраванне для работнікаў тэматычных выпускаў тэлепраграм, відэасюжэтаў, відэаролікаў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці і іншыя мерапрыемствы.

Возврат к списку