Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

21.09.2022


«Беларусь за чыстае паветра!» - дэвіз экалагічнай акцыі пад назвай "Дзень без аўтамабіля", якая чарговы раз пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь 22 верасня.
 
Задача акцыі - нагадаць людзям аб негатыўным уплыве аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.
 
У Беларусі больш за 3 мільёны асабістых легкавых аўтамабіляў. У сярэднім на 1 тысячу чалавек прыпадае 320 машын.
 
Аўтамабіль сярэдняга класа падчас руху вырабляе 500 грам шкодных газаадходаў кожныя 40 кіламетраў.
Выкіды аўтатранспарту - гэта набор таксічных элементаў: вокіс вугляроду, вокіс азоту, вуглевадароды, вокіслы серы, злучэнні цяжкіх металаў і інш. Некаторыя з рэчываў, здольныя назапашвацца ў прыродным асяроддзі і ўяўляюць сур'ёзную пагрозу як для навакольнага асяроддзя, так і здароўя людзей.
 
У Менску 88% выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра прыпадае менавіта на аўтамабілі і толькі 12% - на прамысловыя прадпрыемствы.
 
Паводле звестак Мінпрыроды, пры актыўным удзеле насельніцтва толькі за адзін дзень правядзення акцыі "Дзень без аўтамабіля" прадухіляецца выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад 250 тон і больш.
 
Лепшы спосаб адзначыць Сусветны дзень без аўтамабіля — проста не карыстацца асабістым аўтатранспартам і аддаць перавагу пешаму перамяшчэнню, ровару ці проста скарыстайцеся грамадскім транспартам (вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам г.Мінска пры прад'яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто).
Гэта будзе Ваш асабісты ўклад у захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя!

 
Цікавыя факты:

Упершыню Дзень без аўтамабіля быў праведзены ў 1973 годзе ў Швейцарыі, калі ўлады краіны ў сувязі з паліўным крызісам заклікалі грамадзян адмовіцца ад машын на чатыры дні.
 
Беларусь упершыню прыняла ўдзел у акцыі ў 2008 годзе, і ўжо 84 гарады краіны ўдзельнічаюць у штогадовай ініцыятыве.
 
Падчас рэлігійнага свята Йом-кіпур у Ізраілі вуліцы ў прамым сэнсе пусцеюць - працуюць толькі хуткія дапамогі і аварыйныя службы. Пробы паветра ў Тэль-Авіве ў гэты дзень паказалі зніжэнне забруджвання паветра (асабліва аксідамі азоту) на 99%.
 
На сённяшні дзень аўтамабіль знаходзіцца на трэцім месцы сярод самых рэкламуемых тавараў пасля алкаголю і тытуню.
 
Самы доўгі аўтамабільны корак у свеце быў зафіксаваны ў 2013 годзе ў Сан-Паўлу (Бразілія) - 309 км.
 
Самы працяглы па часе корак працягваўся два тыдні ў Кітаі. Затор утварыўся 14 жніўня 2010 года на трасе Пекін - Тыбет з-за дарожных работ. У пробцы даўжынёй 260 кіламетраў стаялі мільёны кітайцаў, хуткасць руху ў патоку склала менш за 1 км за дзень.

denbezauto.jpg

Возврат к списку