Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

23.09.2022


«Рэканструкцыя ПС 110 кВ «Аўльс»


Рэканструкцыя ПС 110 кВ «Аульс» выконвалася з мэтай арганізацыі вонкавага электразабеспячэння СЭЗ «Гроднаінвест». У адпаведнасці з велічынёй перспектыўнай нагрузкі праектам прадугледжана ўстаноўка двух трансфарматараў Т1 і Т2 па 40 МВА.
У рамках рэалізацыі праекта ААТ "Белэлектрамантажналадка" былі зманціраваны сілавыя трансфарматары Т1 і Т2, выканана рэкан-струкцыя ОРУ-110 кВ, устаноўка 4-х секцый РУ-10 кВ. Таксама выкананы пусканаладачныя работы абсталявання 10 кВ, СОПТ, праведзена комплекснае апрабаванне абсталявання падстанцыі.
Адметнай асаблівасцю гэтага праекта з'яўляецца канцэпцыя лічбавай падстанцыі. На баку 10 кВ прымяняюцца мікрапрацэсарныя абароны МР761 вытворчасці ААТ «Белэлектрамантажналадка». Ар-ганізаваная сетка з рэзерваваннем па тэхналогіі HSR, што дазволіла з-бегчы прымянення дарагіх камутатараў на баку 10 кВ пад-станцыі. МР761 ўзаемадзейнічаюць з прыладамі абарон боку 110 кВ ABB (REC670, REL670, RET670) з дапамогай пратаколу МЭК 61850. Рэ-алізаваны тэхналогіі GOOSE і MMS. Усе прылады абарон інтэграва-ваны ў сістэму SCADA АСК ТП вытворчасці РБ.
ААТ "Белэлектрамантажналадка" дзякуе РУП "Гродна-энерга", Філіял "Прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання" РУП "Гроднаэнерга", Філіял "Гродзенскія электрычныя сеткі" РУП "Гроднаэнерга" і ТАА "Энергапраміс" за дапамогу ў рэ- алізацыі праекта.
Жадаем Заказчыку безаварыйнай працы, спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!

ayls1.jpg

ayls2.jpg

Реконструкция ПС 110 кВ Аульс

Реконструкция ПС 110 кВ Аульс

Реконструкция ПС 110 кВ Аульс

Реконструкция ПС 110 кВ Аульс

Возврат к списку