Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Значныя аб'екты


ПС-330 КВ «Гродна-Паўднёвая»

ПС-330 КВ «Гродна-Паўднёвая»
ААТ "Белэлектрамантажналадка" ў кастрычніку 2022 года паспяхова завяршыла будаўніцтва аб'екта I класа складанасці "Устаноўка нерэгулюемага шунтуючага рэактара 10 кВ на ПС-330 кВ "Гродна-Паўднёвая" Гродзенскага раёна".

ПС-110 кВ «Скідзель-2»

ПС-110 кВ «Скідзель-2»
ААТ "Белэлектрамантажналадка" ў 2022 годзе паспяхова завяршыла будаўніцтва аб'екта II класа складанасці "Замена выключальнікаў ВМТ-110 на элегазавыя выключальнікі 110кВ на ПС-110 кВ "Скідзель-2" Гродзенскага раёна".

Рэканструкцыя ПС 35кВ «Астрашыцкі Гарадок»

Рэканструкцыя ПС 35кВ «Астрашыцкі Гарадок»
ААТ "Белэлектрамантажналадка" ў студзені 2023-га года ў філіяле "Мінскія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга" паспяхова завяршыла будаўніцтва аб'екта "Рэканструкцыя ПС 35кВ "Астрашыцкі Гарадок" Мінскага раёна Мінскай вобласці з пераводам на напружанне 110 кВ, павелічэннем трансфарматар 110 кВ».

Рэканструкцыя ПС-110/35/10/6 кВ «Балбасава»

Рэканструкцыя ПС-110/35/10/6 кВ «Балбасава»
У лістападзе 2022-га года ў філіяле "Аршанскія электрычныя сеткі" РУП "Віцебскэнерга" паспяхова завяршылася рэканструкцыя ПС-110/35/10/6 кВ "Балбасава".

ПС «Бяроза»

ПС «Бяроза»
Адзін з прыярытэтных напрамкаў беларускай энергасістэмы - мадэрнізацыя электрасеткавай інфраструктуры. Бесперабойна і якасна - так будуць атрымліваць электраэнергію спажыўцы, ад прыватнага бытавога да буйнога прамысловага, пасля ўводу ў эксплуатацыю падстанцыі 110 кВ "Бяроза" філіяла "Баранавіцкія электрычныя сеткі" РУП "Брэстэнерга".

Рэканструкцыя ПС 110 кВ «Аўльс»

Рэканструкцыя ПС 110 кВ «Аўльс»
Рэканструкцыя ПС 110 кВ "Аульс" выконвалася з мэтай арганізацыі знешняга электразабеспячэння СЭЗ "Гроднаінвест". У адпаведнасці з велічынёй перспектыўнай нагрузкі праектам прадугледжана ўстаноўка двух трансфарматараў Т1 і Т2 па 40 МВА.

ПС 110/10 КВ «Журжава»

ПС 110/10 КВ «Журжава»
Завершаны комплекс работ па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю ПС 110/10 кВ "Журжава" ДУ "СЭЗ "Віцебск". Узведзены падстанцыйныя будынкі і збудаванні, зманціравана абсталяванне размеркавальных устройства 110 і 10 кВ, устаноўлены два сілавыя трансфарматары. У якасці сродкаў рэлейнай абароны і аўтаматыкі прыменены шафы і прылады ўласнай вытворчасці.

ПС-330кВ «Рось»

ПС-330кВ «Россь»
Праект «Усталяванне кіраванага шунтуючага рэактара на ПС-330кВ «Рось» выкананы з мэтай рэалізацыі мерапрыемстваў па прывядзенні да дапушчальных велічынь узроўняў напружання ў сетцы 330 кВ у розных рэжымах працы энергасістэмы РБ.

ПС 110 кВ «Застружжа»

ПС 110 кВ «Застружье»
У сувязі з будаўніцтвам на Бярозаўскай ДРЭС пікава-рэзервовай крыніцы ААТ "Белэлектрамантажналадка" выконвае будаўніцтва "пад ключ" аб'екта "Рэканструкцыя электрычных падстанцый, якія прылягаюць да сеткі 110 кВ Бярозаўскай ДРЭС".

ПС 110/10/6 кВ «Занёманская»

ПС 110/10/6 кВ «Занеманская»
ААТ "Белэлектрамантажналадка" выканала распрацоўку архітэктурнага і будаўнічага праекта "Рэканструкцыя ПС-110кВ "Занёманская" ў г. Гродна".

ПС 110 кВ «Драгічын»

ПС 110 кВ «Дрогичин»
У сувязі з будаўніцтвам на Бярозаўскай ДРЭС пікава-рэзервовай крыніцы ААТ "Белэлектрамантажналадка" выконвае будаўніцтва "пад ключ" аб'екта "Рэканструкцыя электрычных падстанцый, якія прылягаюць да сеткі 110 кВ Бярозаўскай ДРЭС".

ПС Магілёў-330

ПС Могилев-330
У верасні 2021 года сіламі ААТ "Белэлектрамантажналадка" сумесна з РУП "Магілёўэнерга" было зроблена поўнае ўключэнне першай у Рэспубліцы Беларусь поўнасцю лічбавай падстанцыі "Магілёў-330", адметнай асаблівасцю якой з'яўляецца высокая ступень цыфравізацыі абсталявання ўсіх класаў напружання.

ПС 110/10кВ «Старабарысаўская»

Staroboris1.jpg
Комплекс будаўніча-мантажных і пуска-наладачных работ па будаўніцтве закрытай ПС 110/10кВ з кабельнай лініяй 110кВ ПС "Старабарысаўская" - ПС "Завод запасных частак" і КВЛ 110кВ ПС "Старабарысаўская" - ПС "Мінск.

ПС 110/10кВ «Масты»

object_mosty_glav.JPG
Генпадрад пры рэканструкцыі падстанцыі з заменай усяго электраабсталявання, пабудавана новы будынак ЗРУ - 10кВ сумешчанага з ОПУ, а таксама модульнае РП - 10кВ.

Будаўніцтва ветраэнергетычнага парка ў раёне н.п. Грабнікі Навагрудскага раёна

object4 park.jpg
Генпадрад пры рэалізацыі праекта па будаўніцтву першага ў Рэспубліцы Беларусь ветраэнергетычнага парку, які ўключае будаўніцтва 5-ці ветраэнергетычных установак і электрычнай ПС 110/35кВ "Ветрапарк".

Беларуская АЭС

Белорусская АЭС
Беларуская АЭС - атамная электрастанцыя тыпу АЭС-2006, якая будуецца. Будпляцоўка размешчана ля паўночна-заходняй мяжы Беларусі за 18 кіламетраў ад горада Астравец Гродзенскай вобласці. Запланаваная магутнасць Беларускай АЭС - 2 300 МВт. Агульная колькасць энергаблокаў - 2, з рэактарамі тыпу ВВЭР-1200. Год пачатку будаўніцтва - 2011, запланаваная дата ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблока - 2018, другога - 2020 гады.

Магілёўская ЦЭЦ-1

Могилевская ТЭЦ-1
Магілёўская ЦЭЦ-1 з'яўляецца крыніцай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння прамысловых і жыллёва-камунальных спажыўцоў Паўднёва-Заходняга планіровачнага раёна горада Магілёва. Цеплавая энергія ад ЦЭЦ-1 адпускаецца таксама ў выглядзе пары двух параметраў (1 і 0,35 Мпа абсалютнага ціску). Электрычная магутнасць ЦЭЦ-1 складае 21,2 МВт, цеплавая - 370 Гкал/ч.

Раённая кацельня «Кедышка»

Могилевская ТЭЦ-1
Раённая кацельня "Кедышка" (сеткавы раён нумар 4 філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга") размешчана ў жылым масіве ў паўночна-ўсходняй частцы г. Мінска. Уведзена ў эксплуатацыю ў 1967/68 годзе, працуе ў аўтаномным рэжыме і мае ўстаноўленую цеплавую магутнасць 412 Гкал / гадзіну.