Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Будаўніцтва ветраэнергетычнага парка



   БУДАЎНІЦТВА ВЕТРАЭНЕРГЕТЫЧНАГА ПАРКУ Ў РАЁНЕ Н.П. ГРАБНІКІ НАВАГРУДСКАГА РАЁНА


      ААТ "Белэлектрамантажналадка" ў якасці Генпадрадчыка быў рэалізаваны праект па будаўніцтве першага ў Рэспубліцы Беларусь "Ветраэнергетычнага парку", які размясціўся паблізу г. Навагрудка. Падчас будаўніцтва ўстаноўлена 5 ветраэнергетычных установак, пабудавана ПС110/35/10 кВ "Ветрапарк" з сэндвіч панэляў, што забяспечыла хуткае ўзвядзенне будынка ў якім устаноўлены ячэйкі К-БЭМН і панэлі РЗА ўласнай вытворчасці ААТ "Белэлектрамантажналадка", зманціраваны два сілавыя трансфарматары 10 МВА кожны, пракладзены 24 км сілавога кабеля 10кВ і рэканструяваны высакавольтныя лініі электраперадач 35-110кВ.

      Складанасць пры мантажы ВЭУ дастаўляла надвор'е, т.я. гандолу масай 60 тон пры ўстаноўцы на верх вежы забаронена паднімаць пры хуткасці ветру вышэй за 8-9 м/с, таму на будаўнічай пляцоўцы дадаткова былі ўстаноўлены метэастанцыі, што дало магчымасць забяспечваць бяспечныя ўмовы вытворчасці работ.

      Адна канструкцыя ВЭУ важыць каля 200 тон. Каб надзейна яе замацаваць, пад кожны ВЭУ быў заліты маналітны жалезабетонны падмурак, заліванне якога выраблялася бесперапынна 14 гадзін. Змантавана ж было пяць ідэнтычных установак.

  Агульная магутнасць ветраэнергетычнага парку складае 9 МВт (кожная ВЭУ па 1,5 МВт), што пры намінальных вятрах (10 м/с) пакрые патрэбнасць горада Навагрудка.

Для даведкі:

       Лопасці ветраэнергетычнай усталёўкі ўжо пачынаюць круціцца пры хуткасці ветра 3 м/з, а пры хуткасці ветра 10 м/з усталёўка выходзіць на намінальную магутнасць – 1,5 МВт. Пры паветраным струмені з хуткасцю 25 м/с на працягу 10 хвілін ВЭУ сама складзе лопасці і спыніцца, а пры хуткасці ветра 35 м/с і больш хопіць і трох секунд, каб усталёўка спыніла працу.

      Кожная ВЭУ цалкам аўтаномная - інфармацыя аб рабоце выводзіцца на дыспетчарскія пульты ў г. Ліда і г. Навагрудак.

      Вышыня адной ВЭУ складае 87 метраў, размах лопасцяў - 44 метры.