Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

04.07.2017


       Полацкая ГЭС уяўляе сабой плацінна-руславую нізканапорную гідраэлектрастанцыю. Устаноўленая электрычная магутнасць станцыі складае 21,66 МВт. Гэтага дастаткова, каб пакрыць спажыванне чатырох раёнаў вобласці: Лепельскага, Ушацкага, Чашніцкага і Расонскага. Плануецца, што сярэднегадавая выпрацоўка складзе 110 млн. кВт гадз. Полацкая ГЭС разам з Віцебскай стануць самымі магутнымі ГЭС у краіне. Выкарыстанне энергіі вады ў такім маштабе - гэта новы напрамак для Беларусі, і як паказвае вопыт многіх краін свету - правільны.       Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва Полацкай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці" пачата РУП "Віцебскэнерга" ў 2011 годзе.
       ААТ "Белэлектрамантажналадка" выканала на аб'екце поўны комплекс электрамантажных работ з пастаўкай электратэхнічнага абсталявання і матэрыялаў. (КРУ 10,5 кВ, КРУ-6,3 кВ, РЗА ОРУ-110кВ, сістэм пастаяннага і пераменнага току, абсталяванне тэхналагічнай аўтаматыкі). Паспяхова завершаны пусканаладачныя работы сістэм рэлейнай абароны і аўтаматыкі, электрасілавога абсталявання, тэлемеханікі і АСКУЭ, ахоўна-пажарнай сігналізацыі, відэаназірання.
       Калектыў ААТ "Белэлектрамантажналадка" віншуе РУП "Віцебскэнерга" з уводам у эксплуатацыю Полацкай ГЭС.


Возврат к списку