Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

22.05.2017

   Тэхналогіі і інавацыі ў прамысловасці – абноўлены фармат спецыялізаваных выставак Міжнароднага выставачнага праекта «Беларускі прамысловы форум» 1998 – 2016 гг.
   Аб'ядноўвае экспазіцыі:
Прамысловае абсталяванне, тэхналогіі і прадукцыя.
Энергетыка ў прамысловасці, энергазберажэнне, экалогія.
ІМТЭХ - спецыяльная экспазіцыя інавацыйных матэрыялаў і тэхналогій.
   Мэты выставы:
дэманстрацыя інавацыйнага прамысловага абсталявання, прадукцыі і тэхналогій айчынных і замежных кампаній для іх прасоўвання на рэгіянальныя і міжнародныя рынкі;
умацаванне дзелавых кантактаў і абмен вопытам
   Дзелавая праграма выстаўкі ўключае мерапрыемствы Беларускага прамысловага форуму:
- Пленарнае пасяджэнне "Інавацыйнае і інвестыцыйнае развіццё машынабудаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь"
- Форум бізнес-ідэй
- Першы Нямецка-Беларускі Форум «Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя (Industry 4.0): лічбавая трансфармацыя эканомікі»
- Міжнародны сімпозіум «Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць»
- Міжнародны навукова-практычны сімпозіум "Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь"
- Біржа субкантрактаў у прамысловасці
- Кааперацыйная біржа "Навука і прамысловасць - стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва"
- Міжнародны конкурс энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій і абсталявання
- Конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам і спецыялізаваная выстава-прэзентацыя «Прафзварка»
- Семінары і прэзентацыі ўдзельнікаў выставы
  
Запрашаем наведаць стэнд нашага прадпрыемства c2-5

Крыніца:http://www.expoforum.by/exhibitions/?SECTION_ID=2320

ТехИнноПром.jpg


Возврат к списку