Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

28.03.2017

2017 год – Год навукі ў Беларусі

23 снежня 2016 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны ўказ "Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі".

Указ прыняты ў мэтах павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэння спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.02.2017 № 125 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, рэалізацыя якога будзе садзейнічаць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы маладых вучоных і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.

Для вырашэння адзінай навукова - тэхнічнай праблемы сацыяльна - эканамічнага развіцця галіны распрацоўваюцца галіновыя навукова - тэхнічныя праграмы. Для вырашэння найбольш значных навукова - тэхнічных праблем сацыяльна - эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (рэгіёнаў) распрацоўваюцца рэгіянальныя навукова-тэхнічныя праграмы.

Наша прадпрыемства ўдзельнічае ў навукова-тэхнічных праграмах:

у Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 31.01.2017 № 31. Былі выкананы праекты электрастанцый на альтэрнатыўных крыніцах энергіі, а менавіта: Будаўніцтва фотаэлектрычных станцый у Чэрыкаўскім, Ельскім і Смаргоньскім раёнах у раёне н.п. Грабнікі Навагрудскага раёна.

у Галіновай праграме развіцця электраэнергетыкі на 2016 - 2020 гады, зацверджанай пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь 31.03.2016 № 8.

Асвоены выпуск новай серыі МР5 прылад РЗА

Серыя МР5 з'яўляецца вынікам глыбокай мадэрнізацыі прылад МР500, МР600, МР700. Поўнасцю перапрацаваны канструктыў прылад, дададзены новы функцыянал.

Выпушчана новая версія 3.01 тэрмінала РЗА МР76Х

Выпушчана новая версія 3.01 тэрмінала РЗА МР76х, у якой істотна пашыраны функцыянал (6 груп уставок, ёсць магчымасць выгрузкі архіва свабодна праграмуемай логікі, удасканалена аўтаматыка АПВ з КС, рэалізаваны двухступеністы УРОВ, абарона па хуткасці змены частаты df/dt і інш.)

Мадэрнізацыя гарадскога РП з улікам сусветных стандартаў

ААТ "Белэлектрамантажналадка" выканала комплекс будаўніча-мантажных і пуска-наладачных работ з пастаўкай абсталявання па рэканструкцыі РП №50 у г. Бабруйску.

Гэты аб'ект з'яўляецца першым у Рэспубліцы Беларусь, на якім прыменены мікрапрацэсарныя рэле серыі МР вытворчасці ААТ "Белэлектрамантажналадка" з падтрымкай МЭК-61850 - стандарт "Камунікацыйныя сеткі і сістэмы падстанцый".

Падрабязней пра асноўныя напрамкі дзейнасці, праекты і гісторыю прадпрыемства можна даведацца ў буклеце 50 лет в энергетике!


Возврат к списку