Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

15.03.2018

   24 сакавіка 2018 года ў Беларусі дзясяты раз пройдзе глабальная акцыя «Гадзіна Зямлі», якая ладзіцца па ўсім свеце Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). "Гадзіна Зямлі" з'яўляецца найбольш вядомай экалагічнай акцыяй у гісторыі чалавецтва. Летась па дадзеных арганізатараў у ёй прынялі ўдзел больш за 2 мільярды чалавек з 187 краін свету, было выключана падсветка больш чым 3100 архітэктурных аб'ектаў. У Беларусі мерапрыемствы прайшлі ў 11 гарадах і вёсках (Мінск, Гродна, Брэст, Гомель, Віцебск, Баранавічы, Пінск, Браслаў, Ваўкавыск, Чавусы, Бараўляны), была адключана падсветка цэнтральных архітэктурных аб'ектаў, а таксама Мірскага і Нясвіжскага замкаў (якія ўваходзяць у спіс) Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, што выводзіць удзел Беларусі ў "Гадзіне Зямлі" на бачны міжнародны ўзровень).

   Выключаючы святло на адну гадзіну (з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе) людзі, кампаніі і мясцовыя ўлады ўзнімаюць на паверхню праблемы змены клімату, энергазберажэння і захавання рэсурсаў у цэлым, паказваюць сваю салідарнасць і занепакоенасць гэтымі тэмамі.

   Акцыя "Гадзіна Зямлі" штогод заклікае людзей змяніць простыя штодзённыя звычкі, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, што, у сваю чаргу, адпавядае палажэнням Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 14 чэрвеня 2007 года.

   Арганізацыяй акцыі ў Беларусі, з дазволу Сусветнага фонду дзікай прыроды, традыцыйна займаецца таварыства "Зялёная сетка".


   ААТ "БЕЛЭЛЕКТРАМАНТАЖНАЛАДКА" далучаецца да акцыі і 24 сакавіка з 20:30 да 21:30 будзе адключана падсветка тэрыторыі і адміністрацыйнага будынка па адрасе г. Мінск, вул. Пляханава 105А.


chas-zemli.jpg


Возврат к списку