Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

09.10.2017

   Міністэрства энергетыкі сумесна з зацікаўленымі з 10 па 13 кастрычніка ў г.Мінску праводзяць XXII Беларускі энергетычны і экалагічны форум, які ўключае 22-ю міжнародную спецыялізаваную выставу «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo), спецыялізаваныя выставы тэхналогій для нафтахімічнай галіны «Oil&Gas Technologies», святлотэхнічнай прадукцыі «ЭкспаСвет», «Атамэкспа-Беларусь», «Водныя і паветраныя тэхналогіі» і «ЭкспаГорад».

   У рамках форуму, з 11 па 13 кастрычніка 2017 г., адбудзецца XXII Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.

   Мэта правядзення форуму - садзейнічанне інавацыйнаму развіццю паліўна-энергетычнага сектара Рэспублікі Беларусь. Штогод форум становіцца ўнікальным месцам сустрэч энергетыкаў і эколагаў Беларусі і замежжа, спрыяючы тым самым пашырэнню супрацоўніцтва, абмену перадавымі распрацоўкамі і праектамі.
03energye2017a28022017.jpg
     Выстава EnergyExpo традыцыйна з 1995 года прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння, электратэхнікі і з'яўляецца адной з найбуйнейшых па дадзенай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі.

   У 2016 годзе ў выставах прынялі ўдзел больш за 300 арганізацый з 14 краін свету (Беларусь, Аўстрыя, Германія, Данія, Італія, Літва, Польшча, Расія, ЗША, Украіна, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія).

   У структуры экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы Міністэрства энергетыкі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы тэхналогіях, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (канцэрна "Белнафтахім"), Дэпартамента камітэта па стандартызацыі.

   Дзелавая праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне, міжнародныя канферэнцыі і навукова-практычныя семінары, прэзентацыі кампаній-удзельнікаў выставы, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў сферы энергетыкі, нафтахіміі, экалогіі і энергазберажэння.

   Асвятленне мерапрыемстваў форуму ў беларускіх і замежных сродках масавай інфармацыі забяспечваюць больш за 20 інфармацыйных партнёраў, якія прадстаўляюць вядучыя друкаваныя выданні і інтэрнет-парталы.

Запрашаем наведаць наш стэнд  № С-23 


Спасылка на першакрыніцу

energy-expo-2017.jpg


Возврат к списку