Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

02.10.2019

                                                          XXIV Беларускі энергетычны і экалагічны форум

      Запрашаем Вас на XXIV Беларускі энергетычны і экалагічны форум, які ўключае 24-ю міжнародную спецыялізаваную выставу «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo), спецыялізаваныя тэматычныя выставы: «Атамэкспа-Беларусь», тэхналогій для нафтахімічнай галіны «Oil & Gas Technologies», святлотэхнічнага абсталявання «ЭкспаСВЕТ», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «ЭкспаГОРАД», а таксама Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.      Мэта правядзення форуму - дэманстрацыя найноўшых дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, энергазберажэння, аўтаматызацыі, электронікі, нафтаперапрацоўкі, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Форум прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў і з'яўляецца адным з найбуйнейшых па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі.


МІЖНАРОДНЫЯ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫЯ ВЫСТАВЫ Час працы: 8 – 10 кастрычніка 2019 г., 10.00 – 18.00 11 кастрычніка 2019 г., 10.00 – 14.00 Месца правядзення: пр. Пераможцаў, 2

Запрашаем наведаць наш стэнд - C22

Больш падрабязная інфармацыя

forum2019
Фото1.jpgФото2.jpg


Возврат к списку