Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

27.03.2020

  Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых узяць удзел у глабальнай акцыі "Гадзіна зямлі" і адключыць святло 28 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30!

  Гадзіна Зямлі - гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Сёлета акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 12-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя - гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэтае мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.

  Сёння Гадзіна Зямлі - гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Летась у ёй прынялі ўдзел больш за 2 мільярды чалавек са 188 краін свету. Беларусь не засталася ў баку. Так, толькі ў Мінску было адключана падсветка такіх знакавых аб'ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падсветка ЦУМа, гандлёвага цэнтра "Сталіца" , гасцініцы «Беларусь» і інш.

  Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць, а гарадскія ўлады ініцыююць выключэнне падсветкі гарадскіх аб'ектаў. Арганізатары акцыі ў мэтах бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.

  Выключыць святло на гадзіну - не складана, але нават за такім сімвалічным дзеяннем варта магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі.

  Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва ставіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў - галоўнай прычыны цяперашняй змены клімату.

  Арганізацыяй акцыі ў Беларусі, з дазволу Сусветнага фонду дзікай прыроды, займаецца таварыства "Зялёная сетка". Штогод Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкам садзейнічаюць у правядзенні акцыі.

  ААТ "БЕЛЭЛЕКТРАМАНТАЖНАЛАДКА" далучаецца да акцыі і 28 сакавіка з 20:30 да 21:30 будзе адключана падсветка тэрыторыі і адміністрацыйнага будынка па адрасе г. Мінск, вул. Пляханава 105А.


Час земли

Возврат к списку