Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

23.03.2017

 У апошнюю суботу сакавіка ва ўсім свеце па традыцыі пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый - "Гадзіна Зямлі". Яе мэта простая - прыцягнуць увагу да праблемы змены клімату і паказаць, наколькі важны ўклад кожнага ў справе захавання рэсурсаў планеты. Ініцыятарам "Гадзіны Зямлі" ў Беларусі з'яўляецца Таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка".
   У гэтым годзе акцыя адбудзецца 25 сакавіка (субота). Самы просты спосаб далучыцца - адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе з 20.30 да 21.30.
   Падрыхтоўка да "Гадзіны Зямлі-2017" года ўжо пачалася. Вядома, што традыцыйна на адну гадзіну будзе адключана падсветка ўсіх буйных архітэктурных аб'ектаў краіны. Плануецца паўтарыць адключэнне будынкаў, якія ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, - Мірскага і Нясвіжскага замкаў.
Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Акцыя - гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэтае мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.
   ААТ "БЕЛЭЛЕКТРАМАНТАЖНАЛАДКА" далучаецца да акцыі і 25 сакавіка з 20:30 да 21:30 будзе адключана падсветка тэрыторыі і адміністрацыйнага будынка па адрасе г. Мінск, вул. Пляханава 105А.

chas_zemli (1).jpg


Возврат к списку