Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

04.06.2019

   З 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Рэспубліка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні – міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз на чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У рамках II Еўрапейскіх гульняў будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 г. у горадзе Токіа.

      Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 г. у сталіцы Азербайджана - г. Баку. Беларускія спартсмены заваявалі 43 медалі, у тым ліку 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У неафіцыйным агульнакамандным заліку па заслугах медалёў Рэспубліка Беларусь заняла 7-е месца.

   У час вызначэння краіны-гаспадыні II Еўрапейскіх гульняў, сваю зацікаўленасць выказалі некалькі краін. У сувязі з гэтым ЕАК стварыў рабочую групу, якая каардынуе працэс выбару месца правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Першапачаткова, жаданне прыняць Гульні праявілі такія дзяржавы, як: Нідэрланды, Расія, Турцыя, Польшча і інш.

   На 45-ым пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якая праходзіла 21 кастрычніка 2016 г., канчатковым месцам правядзення II Еўрапейскіх гульняў быў абраны г. Мінск.

   У час правядзення Гульняў чакаецца, што ў беларускую сталіцу прыедуць 4 тыс. спартсменаў, каля 2 тыс. трэнераў і абслуговага персаналу. Яны прадставяць афіцыйныя дэлегацыі з 50-ці еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Абслугоўваць спаборніцтвы будуць каля 650 міжнародных, а таксама 410 нацыянальных суддзяў па спорце. У Мінску чакаюць больш за 1000 замежных прадстаўнікоў СМІ, 100 прэзідэнтаў, генеральных сакратароў еўрапейскіх федэрацый па відах спорту і міністраў спорту еўрапейскіх краін, больш за 250 прадстаўнікоў і работнікаў штаб-кватэры ЕАК, прэзідэнтаў і генеральных сакратароў еўрапейскіх НАК, а таксама 200 гасцей еўрапейскіх НАК, а таксама , прэм'ер-міністры і высокапастаўленыя асобы еўрапейскіх дзяржаў. На мерапрыемстве будзе задзейнічана каля 6 тыс. валанцёраў.

   Спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў 2019, пройдуць на найбуйнейшых спартыўных збудаваннях Мінска, уключаючы стадыён "Дынама", "Мінск-арэну", "Чыжоўку-арэну".

   Арганізацыя і правядзенне Гульняў у г. Мінску з'яўляецца знакавай падзеяй у спартыўным жыцці Еўропы. Яно дасць магчымасць умацаваць аўтарытэт і пацвердзіць рэпутацыю Рэспублікі Беларусь як сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая ўдзяляе першарадную ўвагу папулярызацыі алімпійскіх каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, развіццю фізічнай культуры і спорту.

   У вырашэнні пытанняў па гасціннай сустрэчы і камфортным знаходжанні замежных балельшчыкаў і ўдзельнікаў Гульняў у поўнай меры будзе ўцягнута турыстычная галіна, гасцінічная і транспартная інфраструктура беларускай сталіцы. У гэтым кантэксце распрацоўваецца комплексны план транспартнага абслугоўвання, у якім будуць таксама ўлічаны паўсядзённыя патрэбнасці горада.

   На працягу 10 дзён з 21 па 30 чэрвеня 2019 г. спартсмены разыграюць каля 200 камплектаў медалёў.

   Спасылка на першакрыніцу




Возврат к списку