Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

11.11.2015


      11 лістапада па ініцыятыве міжнароднай экалагічнай сеткі "Школьны праект па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі" (SPARE) аб'яўлена Днём энергазберажэння.
   Рашэнне аб заснаванні гэтага свята было прынята ў красавіку 2008 года на міжнароднай нарадзе каардынатараў SPARE, якая праходзіла ў Казахстане. А ўжо ў лістападзе 2008 года свет адзначыў першы Дзень энергазберажэння. Гэтае свята атрымала статус міжнароднага, паколькі ўзяць удзел у праекце пажадалі каля 20 краін.
Асноўная мэта свята - прыцягнуць увагу ўладаў і грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі. Праблема энергазберажэння нашмат глыбей, чым можа падацца на першы погляд. Эканомія энергіі дасць магчымасць знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя.
   У многіх гарадах свету ў гэты дзень праходзяць разнастайныя акцыі. Акрамя таго, энергазберажэнне выгадна эканамічна. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у два з паловай — тры разы таннейшыя, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі. Тым больш, што самыя простыя і элементарныя меры энергазберажэння даступныя кожнаму і могуць быць ужытыя ў побыце фактычна паўсюдна.
   У міжнародны Дзень энергазберажэння ва ўсіх краінах, дзе адзначаецца гэта свята, у тым ліку і ў Беларусі, праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб праінфармаваць людзей аб спосабах энергазберажэння і існуючых аднаўляльных крыніцах энергіі, расказаць, чаму важна эканоміць энергію.
  У многіх гарадах свету ў гэты дзень праводзяцца тэматычныя канферэнцыі, выставы і акцыі, у навучальных установах праходзяць урокі, прысвечаныя тэме энергазберажэння.


Возврат к списку