Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

22.02.2021


Мінпрацы

                   У Беларусі 2021-ы стане Годам бяспечнай працы ў энергетыцы: у планах - тыдні нулявога траўматызму, конкурсы сярод спецыялістаў па ахове працы, сацыяльныя ролікі для насельніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"Адна з задач дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021-2025 гады - паляпшэнне ўмоў і аховы працы. Для яе выканання будзе праведзены Год бяспечнай працы ў энергетыцы. Запланаваны мерапрыемствы з удзелам органаў дзяржаўнага кіравання, прафсаюзаў і арганізацый", - растлумачылі ў Мінпрацы.

Перш за ўсё трэба прааналізаваць стан аховы працы, сітуацыю з вытворчым траўматызмам у арганізацыях Мінэнерга ("Белэнерга", "Белтопгаз", філіялы Дзяржэнерганагляду і г.д.) па выніках 2020 года і на галіновым узроўні наладзіць кіраванне сістэмай аховы працы. Таксама будуць праводзіцца планавыя і пазачарговыя праверкі ведаў аб ахове працы кіраўнікоў і спецыялістаў, асабліва ў тых арганізацыях, дзе мелі месца няшчасныя выпадкі з цяжкімі наступствамі і дзе ўстаноўлена віна ў тым, што адбылося, кіраўнікоў і службовых асоб.

"Плануем праводзіць дні і нават тыдні аховы працы. Таксама ў арганізацыях Мінэнерга адбудуцца месячнікі бяспечнай працы і мерапрыемствы тыдня нулявога траўматызму, агляды-конкурсы на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. Будзе задзейнічана сацыяльная рэклама, напрыклад, зняты відэаролікі па пытаннях электра-, цеплабяспекі і бяспекі пры карыстанні газам у побыце", - дадалі ў Мінпрацы. І абавязкова па выніках расследавання кожнага няшчаснага выпадку будуць праводзіцца семінары-нарады ў тых арганізацыях, дзе здарылася надзвычайнае здарэнне.

У арганізацыях Мінэнерга, філіялах і на ўчастках усталююць сістэму кантролю, уліку працоўнага часу і цвярозасці (з перадзменным медаглядам і аглядам), наладзяць сістэму назапашвальнага ўліку парушэнняў патрабаванняў па ахове працы і пажарнай бяспекі. Паралельна плануецца скарачаць працоўныя месцы са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы. Больш увагі будзе нададзена бяспецы вытворчых памяшканняў і ўчасткаў. Адказных работнікаў будуць накіроўваць на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку па ахове працы.

Мінпрацы Мінпрацы

Возврат к списку