Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

11.04.2017

   Больш за 20 супрацоўнікаў ААТ "Белэлектрамантажналадка" прынялі ўдзел у акцыі "Тыдзень лесу 2017". Пасадзіўшы каля 10 000 саджанцаў елкі і ясеню на плошчы ў 1.6 га ў Дзяржынскім раёне, в. Скірмантава (Валмянскае лясніцтва).
   Нагадаем, што традыцыйная добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу" праходзіла ў Беларусі з 1-га па 8 красавіка. У добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу-2017", прысвечанай аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі, якія прайшлі па тэрыторыі Беларусі летам мінулага года, прынялі ўдзел 82,5 тысячы чалавек. Іх рукамі пасаджаны амаль 21 млн дрэў!
   Усяго лясныя культуры створаны на плошчы 6700 га. З іх 1100 га - участкі лесу, пашкоджаныя ўраганамі. Дапаўненне лясных культур праведзена на плошчы 1834 га. Яны размешчаны ў Бярэзінскім, Дзяржынскім, Мінскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці.


Возврат к списку