Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

30.07.2015

            27 ліпеня 2015 года пачаліся работы па будаўніцтве ветраэнергетычнага парка ў раёне н.п. Грабнікі Навагрудскага раёна. У адпаведнасці з праведзенымі таргамі, генеральным падрадчыкам выбрана ААТ "Белэлектрамантажналадка", з якім РУП "Гроднаэнерга" падпісала дагавор генеральнага падраду на будаўніцтва ветраэнергапарку агульнай магутнасцю 7,5 МВт.

       Стварэнне ветраэнергапарку ў Навагрудскім раёне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 г.г. Пяць ветраўстановак з адзінкавай магутнасцю 1,5 МВт павялічаць устаноўленую магутнасць Гродзенскай энергасістэмы і знізяць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу.

         Пасля атрымання дазволу на права будаўніча-мантажных работ пачаты падрыхтоўчы перыяд будаўніцтва аб'екта ветраэнергапарку. Цяпер вядзецца паэтапная распрацоўка будаўнічага праекта. РУП "Белэнергасеткапраект" выдадзены чарцяжы па вынасу ВЛ 35-110 кВ, уладкаванню фундамента пад ветраўстаноўкі, пад'язным дарогам і пляцоўкам ВЭУ.

         У пачатку жніўня на будаўнічую пляцоўку павінны даставіць пяць фундаментных кольцаў, а ў верасні - само абсталяванне ВЭУ, вытворцам якога з'яўляецца кітайская кампанія "HEAG".

      Сёння на аб'екце пачаліся работы па адсыпцы пляцоўкі падстанцыі 110 кВ, уладкаванні пад'язных дарог, будынку сеткі часовага электразабеспячэння і відэаназірання пяці пляцовак ветраэнергапарку.

Запланаваны тэрмін завяршэння работ па будаўніцтве ветраэнергапарку ў Навагрудскім раёне - май 2016 года.

alternativnie_istoshniki_energi.jpg



Возврат к списку