Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

10.11.2023


01.11.2023 года Прыёмачная камісія пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка падпісала акт прыёмкі ў эксплуатацыю пускавога комплексу другога энергаблока Беларускай АЭС, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

aes1.jpg


ААТ "Белэлектрамантажналадка", адзіная з боку беларускіх падрадчыкаў арганізацыя, сумесна з генпадрадчыкам АТ "АСЭ", выконвала работы па электрамантажы абсталявання блока нумар 2 на такіх аб'ектах як машынная зала (UMA), будынак электразабеспячэння (UBA), помпавая станцыя (URD), мантаж блокавых трансфарматараў (UBF) і элегазавых токаправодаў да іх (UAY), а таксама шэраг тунэляў камунікацый.
Каманда спецыялістаў нашай арганізацыі, на Беларускай АЭС выконвае работы з 2015 года і атрымаўшы вопыт работ на першым энергаблоку, пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення будаўніцтва АЭС Палына Уладзіміра і яго намесніка Мамыша Сяргея паспяхова і ў больш сціслыя тэрміны выканала ўсе пастаўленыя задачы па мантажы і ўводзе ў работу электраабсталявання Блока №2.
Пастаўленыя ў патрэбны тэрмін матэрыялы падраздзяленнем ОМТС на чале з Валакіцінай Ларысай адпавядаюць жорсткім патрабаванням АЭС, паспяхова прайшлі ўваходны кантроль, выкарыстаны ў мантажы і надзейныя ў эксплуатацыі.
Атрыманы бясцэнны вопыт, ужо на сёння спецыялістаў-атамшчыкаў, прымяняецца на далейшым абслугоўванні энергаблокаў нумар 1 і нумар 2 Беларускай АЭС, а таксама на аб'ектах Беларускай энергасістэмы!


aes2.jpg

Крыніцы інфармацыі:

www.belaes.by

https://www.ostrovets.by/

Возврат к списку