Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

21.09.2018

    У мэтах фарміравання ўмоў для развіцця ўстойлівай мабільнасці, накіраванай на скарачэнне шкодных выкідаў ад транспарту, а таксама акцэнтавання ўвагі на экалагічны складнік пры планаванні транспартнай палітыкі гарадоў, штогод з 16 па 22 верасня ва ўсім свеце праводзіцца кампанія "Еўрапейскі тыдзень мабільнасці". Сёлета кампанія праходзіць пад дэвізам: "Мультымадальнасць - выбірай і рухайся!". Актыўным удзельнікам кампаніі з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Так для ўдзелу ў Еўрапейскім тыдні мабільнасці - 2018 зарэгістравалася больш за 60 населеных пунктаў Беларусі.

      Самым вядомым мерапрыемствам і кульмінацыяй Еўрапейскага тыдня мабільнасці з'яўляецца Дзень без аўтамабіля, які ладзіцца 22 верасня. Гэтая экалагічная акцыя мае добраахвотны характар і заклікана абмежаваць на адзін дзень - 22 верасня - выкарыстанне насельніцтвам аўтамашын для асабістых, вытворчых і службовых патрэб.

      Мэта акцыя "Дзень без аўтамабіля" - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем, звязаных з уплывам аўтамабільнага транспарту на якасць атмасфернага паветра і на здароўе чалавека, а таксама пытаннях экалагічнага складніка пры планаванні транспартнай палітыкі гарадоў.

      Кіроўцам таксама рэкамендуецца:

- глушыць матор пры прыпынках;

- прадумаць, як можна пазбегнуць працяглага прагрэву рухавіка ў халодную пару года;

- паважаць правы пешаходаў, тармазіць перад "зебрай" і знакамі пешаходнага пераходу, не ігнараваць і не прыціскаць да бардзюра веласіпедыстаў;

- уладкоўваць «разгрузачныя дні» без аўтамабіля, загадзя спланаваўшы, як дабірацца да працы іншым спосабам.

     Таксама 22 верасня ў Мінску з 14.00 да 21.00 будуць праходзіць розныя мерапрыемствы на вул. Леніна, наведаць якія змогуць усе ахвочыя!
    Галоўная ўмова - без машын, бо ўчастак вул. Леніна ад пр. Незалежнасці да вул. Кірава ператворыцца ў святочную пляцоўку.

    УВАГА! На ўчастку вул.Леніна ад пр.Незалежнасці да вул.Кірава 22.09.2018 з 6.00 да 24.00 будзе перакрыты рух аўтатранспарту!
Источник: http://www.minpriroda.gov.by  


pr1.jpg

Возврат к списку