Кол-цэнтр: +375 17 378 09 05

Навіны

06.11.2020


          3 лістапада 2020 г. з'яўляецца знамянальным днём у гісторыі будаўніцтва Беларускай АЭС. Першы энергаблок найноўшага пакалення 3+ з рэактарам ВВЭР-1200 уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны.

        Свой уклад у рэалізацыю гэтага праекта ўнеслі спецыялісты Упраўлення будаўніцтва атамнай электрастанцыі ААТ "Белэлектрамантажналадка". За перыяд з 01.03.2015г. па цяперашні час быў выкананы значны аб'ём мантажных і наладачных работ на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС, а менавіта: комплекс КРУЭ-330кВ, які ўключае аб'екты ОРУ-330кВ, КРУЭ-330кВ фірмы «Siemens», ОУТ-330кВ і будынак РЗА-330кВ, РУС- 10кВ агульнастанцыйных аб'ектаў, РУСН-10кВ будынка электразабеспячэння нармальнай эксплуатацыі блока станцыі, помпавая станцыя ахаладжэння блока, збудаванне блокавых трансфарматараў, будынак турбіны блока, ахоўны пункт кіравання на АЭС і ў г. Астравец.

        У частцы пусканаладачных работ было выканана зазямленне, маланкаабарона, асвятленне, наладка размеркавальных устройстваў 0,4кВ і 10кВ, помпавых агрэгатаў 0,4кВ і 10кВ, сістэм вентыляцыі і АЗК агульнастанцыйных аб'ектаў і аб'ектаў блока нумар 1. Таксама выконваліся пусканаладачныя работы грэлак рэактара.

        Вялікую дапамогу ў правядзенні работ аказалі спецыялісты Упраўлення мантажных работ, Упраўлення наладачных работ і Упраўлення вытворчасці прадукцыі, Участак рамонтна-будаўнічых работ і Апарат упраўлення прадпрыемства.

        Нельга не адзначыць вялікую працу спецыялістаў ОМТС па пераадоленні складанасцей у афармленні дакументаў, праходжанні ўваходнага кантролю, узгаднення аналагаў матэрыялаў і абсталявання з усімі зацікаўленымі падраздзяленнямі.

         Прафесійная работа вадзіцеляў АГМ дазволіла забяспечыць своечасовую перавозку матэрыялаў і абсталявання для забеспячэння бесперапыннай вытворчасці работ.

         Адміністрацыя віншуе калектыў ААТ "Белэлектрамантажналадка" і дзякуе ўсім спецыялістам, якія бралі ўдзел у будаўніцтве Беларускай АЭС.

         Набыты вопыт дае ўпэўненасць, што пастаўленыя задачы па пуску другога энергаблока Беларускай АЭС будуць паспяхова вырашаны спецыялістамі нашага прадпрыемства.


   

Кіраўніцтва ААТ "Белэлектрамантажналадка"

Возврат к списку